Напярэдадні Дня інвалідаў і Дня валанцёра вучні восьмай школы — валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа адправіліся ў госці да выхаванцаў Салігорскага раённага ЦКРНіР. Гэта ўжо не першая сяброўская сустрэча — праект узаемадзеяння цэнтра з валанцёрскім рухам дзейнічае на пастаяннай аснове і дазваляе развівацца не толькі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, але і самім валанцёрам.