Салігорскаму горна-хімічнаму каледжу — 65

Салігорскі горна-хімічны каледж святкуе 65-годдзе з дня заснавання. Сёння ў ГПК сабраліся ветэраны, сёлетні калектыў педагогаў, навучэнцы, дзелавыя партнёры, ганаровыя госці каб успомніць як усё пачыналася, парадавацца цяперашнім дасягненням каледжа, адзначыць лепшых. Сваю гісторыю тады яшчэ горнамеханічны тэхнікум пачынаў у 1961 годзе. У першы навучальны год заняткі ў першай на Салігоршчыне прафесійнай установе пачалі 140 навучэнцаў вячэрняга аддзялення.