Педагогаў ГХК ўключылі ў рэспубліканскі эксперыментальны праект

У навучальныя ўстановы Беларусі планамерна прыходзяць лічбавыя адукацыйныя тэхналогіі. Асабліва важныя яны для каледжаў. Там іх выкарыстанне напрамую вызначае, наколькі выпускнік будзе гатовы да рэальнага працоўнага месца. Лічбавыя метады і інструменты актыўна ўкараняе і Салігорскі горна-хімічны каледж. Віртуальныя трэнажоры, электрафікаваныя навучальныя стэнды, імітатары абсталявання дазваляюць рыхтаваць спецыялістаў па сучасных стандартах. А сёлета педагогаў каледжа ўключылі ў рэспубліканскі эксперыментальны праект па апрабацыі лічбавых адукацыйных тэхналогій.