Інтэлектуальны марафон: другі этап рэспубліканскай алімпіяды стартаваў

У Салігорску набірае абароты другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах — у гэтым годзе інтэлектуальныя выпрабаванні сабралі больш за 550 удзельнікаў з 7–11 класаў. Першыя дысцыпліны ўжо прайшлі, наперадзе — яшчэ некалькі прадметных тураў. Лепшыя па выніках этапа адправяцца на вобласць. Як праходзіць алімпіяда?