Педагог года: фінал абласнога этапа конкурсу прайшоў у Салігорску

Мінская вобласць па праве ганарыцца сваімі педагогамі дадатковай адукацыі. У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Салігорска адбыўся фінал абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі». З дваццаці чатырох удзельнікаў да фіналу дайшлі дзесяць – ім трэба было прадставіць свой вопыт і пазмагацца за званне пераможцы.