Надыходзячы Дзень аўтамабіліста і дарожніка ўрачыста адзначыла транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Калійспецтранс». У гарадскім Палацы культуры калектыў прымаў віншаванні і заслужаныя ўзнагароды. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, а таксама ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій».