У Салігорску не зніжаецца колькасць залежных ад алкаголю

Праблема алкагалізму і побытавага п’янства застаецца актуальнай. Сёння ў Салігорскім псіханеўралагічным дыспансеры пад дыспансерным наглядам знаходзяцца 1830 чалавек. Гэта ўсяго толькі на 1% менш, чым у мінулым годзе. Яшчэ больш за 800 пацыентаў наркалагічнага профілю знаходзяцца пад прафілактычным наглядам.