Салігорск — Масква: дыялог аб бяспецы

Рэспубліканскі семінар па ахове працы прайшоў у Салігорску. Яго тэма — грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы і папярэджанне вытворчага траўматызму на працоўных месцах. Кульмінацыяй стаў тэлемост Салігорск — Масква, які злучыў беларускіх і расійскіх спецыялістаў.