Сапраўдныя героі — не выдуманыя персанажы: Аляксандр Скарына сустрэўся з моладдзю Салігоршчыны

Легендарны шахцёр Аляксандр Скарына сустрэўся з навучэнцамі Салігорскага горна-хімічнага і Салігорскага дзяржаўнага каледжаў у рамках праекта «Героі жывуць побач». Гэты праект — сустрэчы моладзі з вядомымі і паважанымі людзьмі Салігоршчыны, якія дасягнулі поспеху ў сваёй прафесіі. Школьнікі і студэнты даведваюцца пра жыццё і працу сваіх землякоў, пра тое, як яны пачыналі і чаго дасягнулі. Легендарны шахцёр, які амаль 35 гадоў прапрацаваў у забоі і ўдастоены звання «Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь», расказаў моладзі пра свой шлях у прафесію, пра працу ў забоі і пра тое, як ствараў брыгаду з нуля.