Адзіны дзень інфармавання прайшоў для работнікаў Міжгаліновага Цэнтра

Адзіны дзень інфармавання з удзелам намесніка старшыні Салігорскага райвыканкама Наталлі Цуба прайшоў у актавай зале сярэдняй школы №6. Да дыялогу запрасілі калектыў Міжгаліновага цэнтра Салігорскага раёна. Тэма актуальная — 40 гадоў з дня Чарнобыльскай аварыі. У выступленні перад аўдыторыяй начальнік Салігорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэй Камінскі данёс актуальную інфармацыю аб сітуацыі з забруджваннем тэрыторыі Беларусі на сённяшні дзень.