Тамара Красоўская: праведзена вельмі вялікая праца, каб ліквідаваць усе наступствы трагедыі на ЧАЭС

Асноўную тэму Адзінага дня інфармавання і шэраг актуальных пытанняў дэталёва данесла работнікам швейнага прадпрыемства «Калінка» старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Тамара Красоўская. Беларусь-адзіная краіна, якая пасля аварыі на ЧАЭС не часткова, а комплексна ліквідавала ўсе наступствы. І сёння, праз 40 гадоў, дзяржава аказвае сацыяльную і эканамічную падтрымку тым людзям і населеным пунктам, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.