Жыхары Салігорскага раёна далучацца да рэспубліканскага суботніка 18 красавіка. Ён абяцае стаць маштабным. Работы па добраўпарадкаванні пройдуць ва ўсіх кутках раёна. Раённая адміністрацыя, работнікі прадпрыемстваў, члены грамадскіх аб’яднанняў, моладзь выйдуць на вуліцы, у паркі, скверы, на прыдамавыя і падведамасныя тэрыторыі, памятныя мясціны, каб унесці свой уклад у добраўпарадкаванне малой радзімы. Маштабныя работы пройдуць у аг. Доўгае, а таксама ў Чырвонай Слабадзе, Старобіне, у месцах пахавання ахвяр Вялікай Айчыннай Вайны па ўсім раёне.