Аб найбуйнейшай радыяцыйнай аварыі на Чарнобыльскай АЭС гаварылі і ў калектыве «Кампаніі БКМ». З работнікамі прадпрыемства па вытворчасці комплексных угнаенняў сустрэўся Міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Кійко. Спікер падрабязна спыніўся на наступствах аварыі на ЧАЭС для Беларусі, расказаў аб маштабах забруджвання, каласальных мерах, якія краіна прымала і да гэтага часу прымае для іх мінімізацыі.