Адзіны дзень інфармавання прайшоў ва ўсіх рэгіёнах Міншчыны 16 красавіка. Галоўнай тэмай абмеркавання стала аварыя на Чарнобыльскай АЭС, яе наступствы і цяперашняя сітуацыя на тых тэрыторыях, якія закранула забруджванне. 40 гадоў прайшло з моманту выбуху, а тэма да гэтага часу застаецца актуальнай і закранае ўсіх жыхароў нашай краіны.