Надыходзіць Раданіца – дзень асаблівага памінання памерлых у праваслаўнай традыцыі, які адзначаецца на 9-ы дзень пасля Вялікадня. Ёй папярэднічаюць сем дзён Светлага Вялікадня або Сядміцы — гэта час урачыстасці жыцця. На Раданіцу прынята прыходзіць да месцаў пахаванняў, каб падзяліць велікодную радасць аб уваскрэсенні Хрыста з памерлымі блізкімі, гэты дзень сімвалізуе светлы сум і надзею на вечнае жыццё.