У Палацы культуры прайшоў VII абласны конкурс харэаграфічнага мастацтва «ХАРЭОГРАФ і Я» – маштабная падзея, якая сабрала больш за 700 таленавітых артыстаў з 21 дзіцячай школы мастацтваў Мінскай вобласці. Гэты конкурс ужо стаў традыцыйнай пляцоўкай для раскрыцця маладых талентаў, дзе кожны ўдзельнік атрымоўвае магчымасць паказаць сваё майстэрства на прафесійнай сцэне.