Юнкор Солигорщины, автор Олешкевич Мирон Михайлович
ГУО «Средняя школа №10 г. Солигорска»
Быць беларусам!
Блакіт нябёс, і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус…
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я – хлопчык-беларус.
На жаль, я не ведаю, каму належаць радкі, якія я ўзяў эпіграфам да свайго сачынення, але яны чамусьці ўсплылі ў маёй памяці і, мне здаецца, найбольш яскрава падкрэсліваюць тое, што я беларус і ганаруся сваёй Радзімай. Я нарадзіўся ў чароўнай краіне – Беларусі. Гэта дзівосны куток са сваей шматвяковай гісторыяй, культурай і традыцыямі. Вы спытаеце, што для мяне Беларусь? Беларусь – гэта мой дом, зямля, якую я люблю ўсім сэрцам і ганаруся. А ганарыцца ў нас есць чым. Заняткі нашых людзей спакон вякоў былі разнастайныя ў галіне асветніцтва, навукі, культуры, будаўніцтва і ў іншых накірунках. У нашы дні плённа працуюць беларусы і працягваюць услаўляць родную краіну ў розных напрамках. Прыемна асэнсаваць, што цяпер наша Беларусь вядома ва ўсім свеце як краіна, дзе зроблены першыя крокі палёту ў космас жанчынай. На мой погляд, мужчына і космас – гэта паняцці для нас звычайныя і сумяшчальныя. А вось жанчына і космас – гэта нешта неверагоднае.
Вось мне цікава, якой бачыцца наша Беларусь з касмічнай вышыні жаночымі вачамі. Гэта даведацца мы можам толькі з вуснаў першай беларускай жанчыны-касманаўта суверэннай Беларусі Марыны Васілеўскай.
Марына Вітальеўна Васілеўская — герой нашага часу. 11 красавіка яна атрымала званне Героя Беларусі. Сярод Герояў Беларусі значацца кіраўнікі самых буйных і перадавых прамысловых, сельскагаспадарчых і фінансавых прадпрыемстваў і ўстаноў, дзеячы культуры і спорту. А Марына Васілеўская стала чатырнаццатым па ліку Героем Беларусі як першы касманаўт у гісторыі нашай суверэннай краіны.
Што мы ведаем пра Марыну Васілеўскую? Аб ёй вядома, што яна нарадзілася ў Мінску. Скончыла сярэднюю школу, прафесійна займалася танцамі, працавала бортправадніцай-інструктарам авіякампаніі «Белавія» і лятала ў складзе экіпажаў пасажырскіх самалётаў.
Падчас конкурснага адбору, які праходзіў у Беларусі, трапіла ў склад каманды для касмічнага палёту на расійскім караблі «Саюз». Між іншым кажучы, прэтэндэнтак было больш за тры тысячы жанчын. Стартаваў касмічны карабель «Саюз МС-25» 23 сакавіка. Палёт Марыны Васілеўскай прадоўжыўся 14 сутак. Стыкоўка з МКС адбылася 25 сакавіка. Цікава, што адчувала жанчына ў космасе, якія пачуцці яе перапаўнялі? Пра гэта можна толькі здагадвацца. А вось для нас, беларусаў, пачуцці былі непаўторныя: перапаўняў горан за сваю краіну, захапленне смеласцю жанчыны, адчуванне таго, што гэты палет узняў Беларусь на высокі ўзровень, недасягальную вышыню. Як вядома са сродкаў масавай інфармацыі, у нашай касманаўткі была пэўная мэта: яна павінна была выканаць навуковую праграму, распрацаваную Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з «Раскосмасам» і Расійскай акадэміяй навук. І яна выканала гэтую працу ў поўным аб’еме. Як вядома, праграма ўключала сем эксперыментаў: пяць навукова-даследчых і два адукацыйныя. Даследаванні праводзіліся ў галіне біялогіі, фізіялогіі, аўтаномнага функцыянавання касмічных станцый, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з выкарыстаннем фота- і відэаспектральнай апаратуры беларускай вытворчасці, якая знаходзіцца на МКС. Даследаваліся таксама лактаферын і прабіётыкі, вырабленыя навуковымі арганізацыямі НАН, для іх далейшага магчымага выкарыстання ў стварэнні прадуктаў харчавання для касманаўтаў.
Я часам люблю паглядзець на зорнае неба. Мяне прыцягвае яго велічнасць і таямнічасць. Мяне вельмі ўразіла, як звычайная беларуская дзяўчына асмелілася на такі палет і прынесла гонар і пашану нашай краіне. Ясна адно: кожны беларус павінен жыць і працаваць так, каб прынесці карысць сваей Радзіме, захаваць яе прыгожай і квітнеючай для нашых нашчадкаў.