У Салігорскім раёне ў перыяд восеньскіх канікулаў, з другога па шостае лістапада, будуць функцыянаваць дваццаць пяць выхаваўча-аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем, арганізаваных на базе сярэдніх школ горада і раёна. Усяго ў лагерах аздаровяць адну тысячу пяцьдзесят дзяцей. У першую чаргу асаблівая ўвага пры выдачы пуцёўкі ўдзяляецца дзецям са шматдзетных сем’яў, навучэнцам, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, або якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Для школьнікаў у выхаваўча-аздараўленчых лагерах падрыхтуюць насычаную праграму: творчыя, спартыўныя, забаўляльныя, выхаваўчыя мерапрыемствы.