«Тэрпсіхора» змяніла гаспадара: у школе №11 — новае папаўненне «Купалінкі»

У актавай зале сярэдняй школы №11 прайшло ўрачыстае мерапрыемства — Прысвячэнне першакласнікаў у дзіцячы ўзорны харэаграфічны калектыў «Купалінка». Для ўстановы адукацыі і самога калектыву падобныя мерапрыемствы сталі добрай традыцыяй: ужо больш за 35 гадоў «Купалінка» прымае і выпускае дзіцячыя танцавальныя таленты.