1 чэрвеня ў Беларусі па ініцыятыве партыі «Белая Русь» стартаваў агульнанацыянальны праект «Трэці — Бацькаў». Гэта шматбаковая ініцыятыва, якая ахоплівае ўсе рэгіёны краіны, а асаблівы акцэнт у ёй зроблены на ўшаноўванні шматдзетных сем’яў і адраджэнні спрадвечных звычаяў.