21 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу Салігорскага РАУС паступіў трывожны званок: у аўтамабілі Audi, які рухаўся з аграгарадка Леніна Жыткавіцкага раёна, у жанчыны адышлі воды. Разумеючы ўсю тэрміновасць сітуацыі, нарад ДАІ Салігорскага РАУС неадкладна выехаў на трасу Р-23 «Мінск — Мікашэвічы».