У Салігорскім раёне стартавала планавая прафілактыка сістэм гарачага водазабеспячэння. Работы пройдуць у некалькі этапаў, каб мінімізаваць нязручнасці для жыхароў. Працэс ужо пачаўся: з 3 чэрвеня адключэнні закранулі гарадскі пасёлак Старобін. У самім Салігорску графік разбіты на два перыяды.