На МТФ «Бярозаўка» працягваецца будаўніцтва прафілакторыя

На МТФ «Бярозаўка» адкрытага акцыянернага таварыства «Добрыца» Салігорскага раёна працягваецца будаўніцтва прафілакторыя на 150 галоў цялят. Аб’ект узводзіць будаўнічае ўпраўленне — 95 ААТ «Будтрэст №3». Работы былі пачаты ў сярэдзіне сакавіка 2026 года і ідуць строга па графіку: ужо заліты падлогі, узведзена кармавая кухня і ўстаноўлены металічныя канструкцыі.