Ананчыцы запрашаюць: 6 чэрвеня тут пройдзе фестываль «Сугалоссе»

VIII рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва «Сугалоссе» збярэ 6 чэрвеня творчыя калектывы з Мінскай вобласці ў аг. Ананчыцы. Населены пункт ужо ў трэці раз прыме мерапрыемства на сваёй зямлі. Фальклорны фестываль упершыню прайшоў у 2010 годзе, з таго часу раз у тры гады фестываль збірае ўдзельнікаў са ўсёй Мінскай вобласці.