У Хорастаўскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза В. З. Каржа, у Партызанскай зале Славы, прайшоў музейны ўрок, прысвечаны настаяцелю Пакроўскага храма — святару Іаану. Яго лёс — адна з самых страшных старонак гісторыі гэтага краю: у 1943 годзе айцец Іаан быў зажыва спалены фашыстамі разам з больш чым трымастамі прыхаджанамі.