7 мая ва ўсіх школах краіны прайшоў Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Мэта ўрока — захаванне гістарычнай памяці пра перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пра гераічны подзвіг беларусаў. Школы Салігорскага раёна далучыліся да ўрока, навучэнцы гаварылі пра герояў, успаміналі вялікія подзвігі, выражалі тэму вайны ў творчасці.