Максім Зубрыцкі: рэкорд сумы пераводу — 78.000 беларускіх рублёў

Махляры мяняюць тактыку, але іх мэты не змяняюцца: гэта вашы грошы. Максім Зубрыцкі, начальнік аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Салігорскага РАУС у рамках адзінага дня інфармавання наведаў калектыў ПМК-10 «Салігорскводбуд». Ён распавёў пра апошнія выпадкі, якія адбыліся на тэрыторыі Салігорскага раёна: рэкорд сумы пераводу — 78.000 беларускіх рублёў. Аналіз злачынстваў паказвае тры самых папулярных сцэнарыя падману. Фэйкавыя крамы-гэта абсалютны лідар: больш за 60% усіх крадзяжоў здзяйсняюцца праз Інтэрнэт.