Ала Калеева ў рамках АДІ сустрэлася с калектывам Салігорскай птушкафабрыкі

Аб бяспецы жыццядзейнасці гаварылі ў рамках Адзінага дня інфармавання і ў калектыве Салігорскай птушкафабрыкі. З работнікамі прадпрыемства сустрэлася старшыня Салігорскага раённага савета дэпутатаў Ала Калеева. Спікер адзначыла, што колькасць злачынстваў па лініі супрацьдзеяння кіберзлачыннасці расце, у тым ліку ў Салігорскім раёне. За першыя паўгода 2026 рост перавысіў 70%, здзейснена 122 злачынствы гэтай катэгорыі. Сярод сродкаў завалодання грашыма пацярпелых пераважаюць продаж неіснуючага тавару на розных Інтэрнэт-рэсурсах, падман грамадзян на падставе ўкладання сродкаў у крыптавалюту, званкі ашуканцаў у месэнджарах (Viber, Telegram, WhatsApp) пад выглядам супрацоўнікаў розных устаноў.