Адзіны дзень інфармавання прайшоў учора у калектывах салігорскіх прадпрыемстваў і арганізацый. Тэма актуальная для ўсіх: “забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах”. Намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама Наталля Цуба у рамках дня інфармавання правяла гутарку з калектывам Салігорскага Інстытута праблем рэсурсасберагання з вопытнай вытворчасцю. Подчас сустрэчы гаварылі пра пажарную бяспеку, бяспеку на вадзе, выкананне правіл на дарогах, пра паводзіны падчас навальніцы.