АДІ з удзелам Наталлі Цубы прайшоў у паліклініцы №2 г.Салігорска

У рамках адзінага дня інфармавання на тэму адказнасці кожнага грамадзяніна за экалагічную культуру Салігорскага раёна і краіны ў цэлым размаўлялі на сустрэчы з калектывам паліклінікі № 2. Гутарку правялі намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама Наталля Цуба і начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэй Камінскі. Спецыяліст прыродаахоўнага ведамства ў сваім выступленні падрабязна спыніўся на важнейшых экалагічных напрамках, якія ўплываюць на якасць жыцця грамадзян.