Дзень прававой асветы і прафпрыём прайшоў на Калінцы

Дзень прававой асветы арганізавала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі для калектыву салігорскай Калінкі. На сустрэчу з работніцамі швейнага прадпрыемства прыехаў галоўны прававы інспектар працы беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш» Іван Цыпко. Тэма для сустрэчы была выбрана актуальная — сумяшчэнне і сумяшчальніцтва, пашырэнне зоны абслугоўвання, выкананне абавязкаў адсутнага работніка.