З калектывам «Калінкі» ў рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у калектывах прадпрыемстваў і арганізацый Салігорска. Гаварылі аб трэндах і новых напрамках у развіцці турызму ў Беларусі. З калектывам салігорскай «Калінкі» ў рамках Адзінага дня інфармавання сустрэўся Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Артур Карповіч.