У Салігорску працягваецца мадэрнізацыя сістэмы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі. У рамках рэалізацыі новай стратэгіі па адрасе вул. Кастрычніцкая, 11 усталявалі адразу тры кантэйнеры заглыбленага тыпу. Гэта першы выпадак, калі ў адным двары размяшчаецца адразу тры такіх модуля. Дадзеная мера абумоўлена крытычнай колькасцю засораў смеццеправодаў у дадзеным квартале (115 выпадкаў з пачатку года).