25 ліпеня Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень пажарнай службы — прафесійнае свята людзей, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе абароны чалавека ад стыхіі. Менавіта ў гэты дзень у 1853 г. было зацверджана рашэнне аб стварэнні першай прафесійнай пажарнай каманды на тэрыторыі Беларусі. З гэтага моманту пачалася гісторыя пажарнай службы, якая ўжо больш за паўтара стагоддзя застаецца сімвалам мужнасці і самаахвярнасці. Напярэдадні прафесійнага свята ў Салігорску ўшаноўвалі супрацоўнікаў Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.