Галоўная мэта — не лічбы, а людзі. У Салігорскім раёне падвялі вынікі працы па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў. Узначаліў паседжэнне старшыня Салігорскага райвыканкама Анатоль Ладыга. У абмеркаванні важнай тэмы прынялі ўдзел дэпутаты, прадстаўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, прадстаўнікі райвыканкама, Салігорскай ЦРБ, упраўлення па адукацыі.