У рамках маштабнай акцыі «Дабро.БЕЛ » жыхары Салігорскага раёна працягваюць аб’ядноўвацца дзеля агульнай справы. Гэтым разам экалагічная дэсант-каманда з ліку актывістаў БРСМ і работнікаў прадпрыемства «ЖКГ Комплекс» наведала Тычыны, каб прывесці ў парадак мясцовыя прыродныя славутасці.