Аб экалогіі і асабістай адказнасці кожнага за стан навакольнага асяроддзя гаварылі сёння ў рамках Адзінага дня інфармавання і ў калектыве Салігорскага ПМС. З работнікамі прадпрыемства сустрэлася старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Ала Калеева. Спікер адзначыла, што гэты напрамак застаецца безумоўным прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. За апошнія гады ў Беларусі шмат зроблена для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя. За 10 гадоў выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра знізіўся больш як на трэць. Больш чым на палову — ад аўтамабільнага транспарту пры значным росце яго колькасці. У выніку будаўніцтва і мадэрнізацыі ачышчальных збудаванняў за апошнія 20 гадоў аб’ём скіду недастаткова вычышчаных сцёкаў у вадаёмы краіны скараціўся амаль у 7 разоў, што дало магчымасць давесці долю вычышчаных амаль да 100%.