У Салігорскім раёне падвялі вынікі конкурсу «Лепшы вадзіцель школьнага аўтобуса — 2026». Пераможцам стаў супрацоўнік Пясчанскай сярэдняй школы — дасведчаны спецыяліст, якому давяраюць дзіцячыя перавозкі, а калегі называюць яго надзейнай апорай калектыву. У яго штодзённым графіку — школьныя маршруты, трансферы на заняткі і экскурсіі. Як спецыяліст спраўляецца са сваёй задачай і чым жыве школа напярэдадні 1 верасня?