Як на Салігорскім хлебазаводзе захоўваюць традыцыі хлебапячэння і ідуць у нагу з часам

У снежні мінулага года ў Беларусі быў запушчаны праект «Кожная пятніца — роднае, сваё», накіраваны на павышэнне культуры спажывання, прасоўванне айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці. Салігорскі хлебазавод вось ужо 65 гадоў робіць беларускія традыцыі хлебапячэння даступнымі для кожнага пакупніка. На прадпрыемстве выкарыстоўваюць класічныя рэцэптуры, правераныя дзесяцігоддзямі. Пры гэтым ідуць у нагу з часам і рэгулярна запускаюць у вытворчасць навінкі — для тых, хто выбірае здаровае харчаванне і шукае карысць у кожным кавалачку свежага духмянага хлеба.