На базе інфекцыйнага аддзялення паліклінікі №2 УАЗ «Салігорская ЦРБ» прайшлі вучэнні па лакалізацыі і ліквідацыі ачага сібірскай язвы. Удзельнікі адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры выяўленні пацыента з падазрэннем на асабліва небяспечную інфекцыю, а таксама пытанні міжведамаснага ўзаемадзеяння са службамі хуткай дапамогі, ветстанцыі і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.