«Вялікае сэрца медыцыны»: у Палацы культуры Салігорска ўшаноўвалі медыкаў

У Палацы культуры горада Салігорска прайшла ўрачыстая канцэртная праграма «Вялікае сэрца медыцыны», прысвечаная Дню медыцынскіх работнікаў. У зале сабраліся ўрачы, медсёстры, фельчары і ўсе тыя, хто штодзень стаіць на варце здароўя жыхароў раёна.