Велікодныя кулічы ад Салігорскага хлебазавода ўжо ў продажы

Адзін з традыцыйных атрыбутаў свята Вялікдзень – кулічы. Духмяныя і прыгожыя, яны нясуць радасць і святочны настрой, з’яўляюцца сімвалам уваскрашэння Хрыста. Салігорскі хлебазавод у гэтым годзе выпускае 9 відаў велікодных кулічоў. Напярэдадні свята вытворчасць асвяціў прадстаўнік духавенства.