У Мінскай вобласці працягваецца акцыя «Зялёны спорт». Усё лета ў Салігорску праходзяць спартыўныя актыўнасці, куды запрашаюць усіх жадаючых. Ужо прайшлі адкрытыя заняткі па ёзе, скайджампінгу, шахматах і шашках. На гэтым тыдні салігарчан запрашалі і на трэніроўкі па АФП. З-за ўмоў надвор’я мерапрыемства перанеслі ў спартыўную залу, у цэлым жа трэніроўкі традыцыйна праходзяць на свежым паветры.