Кожны дзень у засекі Салігорскага раёна адпраўляюцца тоны збожжа. Уборачная гарачая пара патрабуе максімальнай аддачы і сабранасці ўсіх рэсурсаў. У гэты напружаны перыяд супрацоўнікі МНС не застаюцца ўбаку і працягваюць руку дапамогі сельгаспрадпрыемствам, якія маюць патрэбу ў дадатковых сілах. Аб’ёмы вялізныя, а значыць, кожная пара рук на рахунку.