У Салігорску пачаў курсіраваць святочны аўтобус «Жаночы твар Перамогі»

У Салігорску пачаў курсіраваць святочны аўтобус «Жаночы твар Перамогі». Аўтобус упрыгожаны як звОнку, так і ўнутры салона. Акрамя святочнай атрыбутыкі, тут малюнкі на тэму Дня Перамогі, якія старанна рыхтавалі дзеці работнікаў прадпрыемства. Тэматыка — значнасць жанчын падчас вайны і Год беларускай жанчыны.