У Салігорску моладзь абмеркавала ключавыя пытанні жаночага здароўя і мацярынства

Напярэдадні Дня медыка і Дня моладзі ў Салігорскім дзяржаўным каледжы прайшла тэматычная сустрэча «Быць маці — здорава!»*, арганізаваная Салігорскай раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын». Мерапрыемства сабрала навучэнцаў педагагічнага аддзялення каледжа, якія мелі магчымасць напрамую пагутарыць з экспертамі і грамадскімі дзеячамі.