Маршруткі — пад асаблівы кантроль. Прафілактычнае мерапрыемства, якое накіравана на прадухіленне парушэнняў заканадаўства перавозчыкамі пасажыраў маршрутнымі транспартнымі сродкамі, правядзе ДАІ Мінскай вобласці на дарогах сталічнага рэгіёну. З 15 па 18 чэрвеня супрацоўнікі ДАІ нададуць павышаную ўвагу эксплуатацыі няспраўнага транспарту, выяўленню парушэнняў правілаў манеўравання і абгону, а таксама перавышэнню ўстаноўленай хуткасці і праезду на забараняльны сігнал святлафора.