Добрае сямейнае свята прайшло ў Палацы культуры Салігорска. Чатыры сям’і прынялі ўдзел у адборачным этапе рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года». На конкурс сем’і прадставілі свае візітныя карткі, выконвалі творчыя нумары, удзельнічалі ў віктарыне, гаварылі аб ролі сям’і ў іх жыцці.