26 красавіка мы будзем адзначаць трагічную дату — 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Беларусі на сённяшні дзень пражывае каля 70 тысяч ліквідатараў наступстваў чарнобыльскай аварыі. У Салігорску іх 176. Гэта супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, медыкі. Знаёмцеся, салігарчанка Алена Слагада — ліквідатар-медык. У Чарнобыльскую зону яна накіравалася ў 20-гадовым узросце. Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце.