Захаванне сапраўдных артэфактаў, патрыятычнае і культурнае выхаванне, развіццё турызму. Гэтыя і іншыя задачы шмат гадоў паспяхова вырашае Салігорскі краязнаўчы музей. У гэтым годзе ўстанова святкуе паўвекавы юбілей. Чым сёння жыве музей, як захоўвае ўнікальную спадчыну і што прапануе сучаснай публіцы?